Гомельскі філіял павіншаваў першага абанента паслугі "Рытэйл" у сэрвісным цэнтры горада Гомеля

Гомельскі філіял рэалізаваў першы тавар у растэрміноўку ад "Белтэлекам" 3 гады таму, 17 лютага 2021 года!

Сёння, 16 лютага мы знайшлі нашага першага абанента, які набыў тры гады таму тэлевізар JVC LT - 55mu508 і ўручылі яму памятныя сувеніры ад кампаніі.

- Вельмі прыемна, што кампанія "Белтэлекам" не забывае пра сваіх абанентаў. Быў прыемна здзіўлены, калі мяне запрасілі ў сэрвісны цэнтр для віншавання! Я ўдзячны "Белтэлекаму" за магчымасць набыць тэхніку ў такую выгадную растэрміноўку. Тэлевізар ўсе гэтыя гады працуе верай і праўдай, мы з сям'ёй вечарамі збіраемся перад экранам для сумесных сямейных праглядаў фільмаў і перадач. Я вельмі задаволены гэтай пакупкай. Планую і далей набываць тэхніку ў растэрміноўку менавіта ў кампаніі "Белтэлекам" – выказаў падзяку кампаніі Вадзім Дзянісаўскі, першы абанент паслугі "Рытэйл" у Гомельскай вобласці.

За тры гады праект па рэалізацыі тэхнікі ў растэрміноўку ад кампаніі "Белтэлекам" стаў паспяховым і запатрабаваным нашымі абанентамі.

З моманту старту продажаў за тры гады прададзена больш за 23 тысячы адзінак тэхнікі па Гомельскай вобласці. Гэта першы па колькасці вынік сярод усіх філіялаў кампаніі "Белтэлекам".

Мы не спыняемся на дасягнутым, пастаянна пашыраем пералік тавараў, цешачы нашых кліентаў цікавымі навінкамі.

Поўны пералік тавараў, якія будуць вас радаваць доўгія гады вы можаце паглядзець на сайце shop.beltelecom.by. запрашаем за пакупкамі!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/gomel/gomelski-filiyal-pavinshavau-pershaga-abanenta-paslugi-ryteyl-u-servisnym