Выязны прыём прадстаўнікоў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

23 лютага 2024 г. з 12.00 да 13.00  намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Рабава Ганна Мікалаеўна  правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Клецкім ўчастку паштовай сувязі Слуцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Мінскага філіяла РУП "Белпошта" з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі».

Жыхары горада Клецка і Клецкага раёна змогуць задаць пытанні, якія тычацца дзейнасці ў сферы сувязі (як паштовай, так і электроннай) і лічбавага развіцця.

Месца правядзення прыёму: г. Клецк, пл. Маякоўскага, 3, кабінет № 4.

Тэлефон «прамой тэлефоннай лініі»: 8 (01793) 6 89 60.

Папярэдні запіс на прыём: з 19 па 22 лютага з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (01793) 5 50 98.

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/minsk/vyyazny-pryyom-pradstaunikou-ministerstva-suvyazi-i-infarmatyzacyi