З найлепшымі пажаданнямі: напярэдадні Дня жанчын у «Белтэлекаме» прайшлі святочныя сустрэчы.

6 сакавіка, напярэдадні цудоўнага свята 8 Сакавіка, у галіне сувязі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі самых таленавітых і актыўных жанчын прывітаў Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. Традыцыйная вясновая сустрэча аб'яднала 50 прадстаўніц арганізацый сувязі з усёй рэспублікі, у тым ліку з падраздзяленняў «Белтэлекама».

Нашай галіне вельмі пашанцавала, бо больш за 60% складаюць супрацоўнікі-жанчыны. Гэта адбіваецца на выніках працы: жанчыны падыходзяць да любой справы, да любога мерапрыемства з асаблівым стаўленнем, цеплынёй і клопатам, таму і вынікі такія добрыя, – адзначыў Канстанцін Шульган.

Святочныя віншаванні ўсім прысутным адрасаваў і старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі Аляксандр Якаўлеў.

За высокія дасягненні ў працы ўдзельніцы мерапрыемства былі адзначаны Ганаровымі граматамі Мінсувязі, Падзякамі Міністра сувязі і інфарматызацыі, а таксама Ганаровымі граматамі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі.

У гэты ж дзень у «Белтэлекаме» прайшла сустрэча генеральнага дырэктара прадпрыемства Юрыя Петручэні з нашымі цудоўнымі калегамі з усіх філіялаў.

Юрый Петручэня падзякаваў прысутным за ініцыятыву, адказнасць, вырашэнне складаных тэхналагічных задач і падкрэсліў значнасць іх укладу ў поспех прадпрыемства:

Вы моцныя і таленавітыя, актыўна праяўляеце сябе ў вытворчым і грамадскім жыцці, уносіце значны ўклад у развіццё нашай кампаніі. З надыходзячым святам! Жадаю вам вясновага цяпла, сонечнага настрою, радасці, новых яркіх дасягненняў і поспехаў на прафесійным шляху!

2


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/z-naylepshymi-pazhadannyami-napyaredadni-dnya-zhanchyn-u-beltelekame-prayshli