Штогод 15 сакавіка ў Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсім свеце, адзначаецца Дзень спажыўца

У 2024 годзе ён пройдзе пад дэвізам «Спажывец і прадпрымальнік: давер для развіцця». Гэтая тэма абраная не выпадкова, яна закліканая прыцягнуць увагу грамадства да праблем ўзаемадзеяння спажыўцоў і прадпрымальнікаў і ўмацавання прасторы даверу паміж імі.
Кампанія "Белтэлекам " актыўна развівае ўсе каналы ўзаемадзеяння са спажыўцамі сваіх паслуг. Штотыдзень па суботах праводзяцца «прамыя тэлефонныя лініі» з кіраўніцтвам прадпрыемства. Па тэлефоне (017) 217 10 77 абаненты могуць падзяліцца сваім меркаваннем, выказаць прапановы па актуальных тэмах, якія адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белтэлекам». Праводзяцца прыёмы грамадзян, працуюць тэлефонныя «гарачыя лініі».
Абаненты могуць кругласутачна звяртацца ў тэлефонны цэнтр абслугоўвання кліентаў па нумары 123. Тут можна атрымаць кансультацыю па падлучэнні паслуг, тэхнічных пытаннях і нават пры неабходнасці выклікаць спецыяліста на дом. Даведка па нумары 123 бясплатная.
Папулярным інструментам для абанентаў з'яўляецца мабільны дадатак "Мой Белтэлекам". Усталяваўшы яго, карыстальнік атрымлівае магчымасць кіраваць паслугамі, знаёміцца з даступнымі тарыфамі, здзяйсняць плацяжы. Таксама ў дадатку ёсць функцыя анлайн-падтрымкі абанентаў, якая ў аператыўным парадку дазваляе вырашаць пытанні, якія ўзнікаюць.
Сучасным і зручным сродкам камунікацыі сталі сацыяльныя сеткі. Супольнасці кампаніі ў Instagram, ВКонтакте, Facebook, Аднакласнікі, Twitter, YouTube аб'ядноўваюць каля 60000 падпісчыкаў. На гэтых пляцоўках можна пазнаваць актуальныя навіны кампаніі, задаваць пытанні, пакідаць водгукі і ўносіць прапановы.
У дзень спажыўца, 15 сакавіка, у афіцыйных суполках «Белтэлекама» у сацыяльных сетках пройдуць анлайн-кансультацыі. Карыстальнікі змогуць задаць свае пытанні аб паслугах кампаніі і атрымаць адказы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/shtogod-15-sakavika-u-respublicy-belarus-yak-i-va-usim-svece-adznachaecca