У Магілёўскім філіяле прайшла сустрэча ветэранаў сувязі

29 лютага ў прафсаюзнай арганізацыі Магілёўскай філіі "Белтэлекам" адбылася сустрэча ветэранаў юбіляраў, якія адзначылі свае дні нараджэння ў студзені і лютым 2024 года.

На сустрэчы прысутнічалі старшыня ветэранскай арганізацыі Магілёўскай філіі "Белтэлекам" Святлана Царанок, намеснік старшыні ветэранскай арганізацыі Валянціна Касякова, намеснік дырэктара Вадзім Філіпчанка і старшыня прафсаюзнага камітэта Уладзімір Ківа.

Ветэраны сувязі атрымалі зарад станоўчых эмоцый і змаглі паразмаўляць адзін з адным. Таксама падчас сустрэчы яны даведаліся шмат цікавага пра сённяшнюю працу філіяла і прафсаюзнай арганізацыі. Віншуем усіх ветэранаў сувязі і жадаем моцнага здароўя і дабрабыту. Да новых сустрэч!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/mogilev/u-magilyouskim-filiyale-prayshla-sustrecha-veteranau-suvyazi