PRO32: "Белтэлекам" прапануе новыя антывірусныя прадукты для малога бізнэсу

У асартыменце паслуг антывіруснай абароны з'явіліся новыя прапановы для малога бізнэсу. Цяпер кліенты "Белтэлекама" могуць аформіць падпіску на ліцэнзійнае праграмнае забеспячэнне "PRO32 Office Security Базавы" - на 5, 10, 15 або 20 прылад.

Прадукт «PRO32 Office Security Базавы» створаны на базе PRO32 Ultimate Security, але адрозніваецца ад рэалізаванага для фізічных асоб шматкарыстальніцкай падпіскай на 5, 10, 15, 20 прылад.

"PRO32 Office Security Базавы" – комплекснае рашэнне кібербяспекі прэміум-класа для прылад Windows і Android. Уключае базавую антывірусную абарону (персанальны фаервол PRO32 Office Security) і дадатковыя магчымасці: антывірус і антышпіён; кантроль прылад і дадаткаў; абарона ад эксплоітаў; антыспам; антыфішынг і вэб-фільтр; абарона ад выдаленага падлучэння і хакерскіх нападаў; абарона інфармацыі пры працы ў інтэрнэце; рэзервовае капіраванне; абарона вэб-камеры.

Праграмны прадукт прадастаўляецца як дадатковая паслуга для абанентаў доступу да сеткі інтэрнэт byfly і пакетаў паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Як карыстацца? Падлучыце паслугу ў сэрвісным цэнтры "Белтэлекам". Загрузіце і ўсталюйце праграму на вашу прыладу. Зарэгіструйце ўліковы запіс і ўвядзіце ліцэнзійны ключ, выдадзены пры падключэнні паслугі.

Новым абанентам, якія падключыліся да падпіскі "PRO32 Office Security Базавы", прадастаўляецца тэставы перыяд на працягу 30 каляндарных дзён з моманту падключэння. Аплата робіцца шляхам штосутачнага спісання грашовых сродкаў з асабовага рахунку за асноўныя паслугі.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/mogilev/pro32-beltelekam-prapanue-novyya-antyvirusnyya-pradukty-dlya-maloga-biznesu