Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач наведаў г. Шклоў

Сёння першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач здзейсніў працоўны візіт у г. Шклоў Магілёўскай вобласці.

Павел Мікалаевіч удзельнічаў у працоўным паседжанні ў Шклоўскім раённым выканаўчым камітэце. Наступным пунктам праграмы рабочага візіту стала наведванне Аддзялення паштовай сувязі ў г. Шклове і Сэрвіснага цэнтра "Белтэлекам". Павел Мікалаевіч азнаёміўся з работай спецыялістаў, адзначыў важнасць аказання якасных паслуг сувязі насельніцтву.

Далей першы намеснік міністра правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" ў Шклоўскім ЗУЭС. На заканчэнне Павел Ткач выказаў падзяку работнікам сферы сувязі Шклоўскага раёна за праведзеную работу па развіццю паслуг паштовай і электрасувязі і пажадаў поспехаў у далейшым развіцці.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/mogilev/pershy-namesnik-ministra-suvyazi-i-infarmatyzacyi-pavel-tkach-navedau-g