У г.Бабруйску прайшоў семінар "Роля развіцця ІКТ у лічбавай трансфармацыі горада"

17 красавіка ў г. Бабруйску прайшоў семінар "Роля развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у лічбавай трансфармацыі горада". Адкрыў мерапрыемства Вадзім Кулікоў, кіраўнік спраў Бабруйскага гарвыканкама.

У семінары удзельнічалі каля 50 прадстаўнікоў прадпрыемстваў, гарадскіх і раённых адміністрацый.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі:

✅ важнасць інфармацыйна-камунікацыйнай структуры для развіцця ў лічбавую эпоху;

✅ значнасць стварэння сістэмы кіравання інфармацыйнай бяспекай;

✅ якія платформенныя і хмарныя сэрвісы могуць дапамагчы арганізацыям у іх працы.

Прадстаўнікі кампаніі "Белтэлекам" пазнаёмілі ўдзельнікаў з перспектыўнымі праектамі для цыфравізацыі гарадоў, у прыватнасці прадставілі вядомую мабільную платформу - "Мой горад".

"Разам мы ствараем горад будучыні, дзе лічбавыя рашэнні робяць наша жыццё больш камфортным, а інавацыі становяцца даступнымі для ўсіх", - адзначыў Аляксандр Бабцоў, начальнік Бабруйскага УЭС.

"Дзякуем усім за ўдзел у семінары і спадзяемся, што атрыманыя веды дапамогуць эфектыўна ўкараняць лічбавыя тэхналогіі ў г. Бабруйску, зрабіўшы яго больш сучасным і канкурэнтаздольным", - такімі словамі завяршыў семінар Уладзімір Зубарэвіч, намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Магілёўскай філіі "Белтэлекам".


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/mogilev/u-gbabruysku-prayshou-seminar-rolya-razviccya-ikt-u-lichbavay-transfarmacyi