Адмысловае меркаванне. Начальнік інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Віктар Навуменка

Збор і аўтаматызаваная апрацоўка інфармацыі аб прадастаўленых паслугах электрасувязі, тэхналагічнай і функцыянальнай інфармацыі структурных падраздзяленняў Гродзенскага філіяла, утрыманне ў пастаяннай гатоўнасці комплексу тэхнічных і праграмных сродкаў філіяла, распрацоўка, укараненне і суправаджэнне праграмнага забеспячэння, выкананне ўмоў па абароне інфармацыі ад несанкцыянаванага доступу да сістэмы карпаратыўнай інфармацыйнай тэхналагічнай сеткі філіяла.

Гэтыя задачы ўскладзены на супрацоўнікаў інфармацыйна-вылічальнага цэнтра, які ў Гродзенскім філіяле ўзначальвае Віктар Навуменка (кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт). Свой падыход да справы ён характарызуе так:

- Мы імкнемся да эфектыўнай аўтаматызацыі працэсаў працы філіяла, забяспечваючы надзейнасць, бяспека і даступнасць інфармацыйных рэсурсаў. Нам нельга памыляцца. Збой у працы абслуговых праграм проста недапушчальны. Таму ў нас наладжана цвёрдая сістэма маніторынгу і аўтаматызацыі працэсаў і дзейнічаюць высокія патрабаванні да персанала.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/grodno/admyslovae-merkavanne-nachalnik-infarmacyyna-vylichalnaga-centra-viktar