Разам! У «Крынічцы» праходзіць першы рэспубліканскі сямейны фестываль

17–18 мая ў аздараўленчым лагеры «Крынічка» філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» праходзіць першы рэспубліканскі сямейны фестываль «Разам». Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве Беларускага саюза жанчын пры падтрымцы кампаніі «Белтэлекам».

Фестываль аб'яднаў самыя дружныя, творчыя і таленавітыя сем'і з усіх куткоў Беларусі. Яго мэта – папулярызаваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, умацоўваць інстытут сям'і і сувязі паміж пакаленнямі.

Ганаровымі гасцямі сямейнага форуму сталі Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Іванаўна Качанава, старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Аляксандраўна Шпілеўская і міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган.

Гэтая выдатная ідэя стане добрай традыцыяй,упэўнена Наталля Качанава. – Мерапрыемствы, якія праводзяцца ў нашай краіне па падтрымцы сем'яў з дзецьмі, а таксама палітыка, накіраваная на дэмаграфічную бяспеку, і вызначаны Усебеларускім народным сходам прыярытэт «шчаслівая сям'я», вядома, знаходзіць водгук у нашым грамадстве.

Толькі сям'я, толькі моцная, моцная сям'я – гэта залог моцнай дзяржавы, якая можа развівацца, вырашаць усе задачы, якія стаяць перад гэтай дзяржавай.

Старшыня БСЖ Вольга Шпілеўская падзялілася, што ідэя правядзення маштабнага свята з'явілася падчас наведвання розных куткоў нашай краіны: "Бачачы таленавітыя і патрыятычныя сем'і ў розных рэгіёнах, стала зразумела, што трэба іх аб'яднаць пад адным дахам".

На адкрыцці фестывалю «Разам» міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган зазначыў: "Сям'я адыгрывае важную і каштоўную ролю ў жыцці кожнага чалавека. Няхай з «Крынічкі» паўстане магутная рака беларусаў, якія заўсёды будуць разам!"

– Гэтае свята прысвечана сям'і, павазе і каханню, лепшым традыцыям і самым важным каштоўнасцям. Сёння мы сабраліся тут, каб яшчэ раз адчуць згуртаванасць і моц нашага адзінства. Нас усіх аб'ядноўвае дух патрыятызму, гонар за краіну і павага да нашых спрадвечных традыцый, – такімі словамі вітаў удзельнікаў сямейнага форуму генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня.

21 сям'я – а гэта больш за 100 удзельнікаў – сустрэлася тут, каб паказаць сваю творчасць, расказаць пра сямейныя традыцыі, падзяліцца радасцю і добрым настроем. Сярод іх – і сям'я Булыня з Віцебскага філіяла «Белтэлекама».

Фестываль завершыцца 18 мая. На святочным канцэрце сям'і прадставяць творчыя нумары розных фарматаў. Нехта выканае ўсім знаёмыя мелодыі, а нехта прадэманструе сапраўднае шоу.

Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ўсім гасцям і ўдзельнікам фестывалю! Дзякуй, што мы РАЗАМ!

Больш фота і навін з месца падзеяў – у нашым Тэлеграм-канале. Далучайцеся, каб быць у курсе!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/razam-u-krynichcy-prakhodzic-pershy-respublikanski-syameyny-festyval