Масавае пахаванне ва ўрочышчы Уручча: трагедыя, пра якую нельга забываць

Супрацоўнікі Мінскага філіяла наведалі месца раскопак масавага пахавання ахвяр генацыду ва ўрочышчы Уручча.

Ва ўрочышчы Уручча, на ўскраіне Мінска, ужо не першы год вядуцца пошукавыя работы, якія раскрываюць жудасныя старонкі гісторыі Беларусі. Тут, на глыбіні двух метраў, пад тоўшчай зямлі спачываюць сотні ахвяр генацыду - мірных жыхароў, ваеннапалонных, вязняў канцлагераў.

З 2021 года, пасля аднаўлення пошукавых работ, знойдзена ўжо 16 расстрэльных ям. Знойдзеныя артэфакты - асабістыя рэчы, фрагменты адзення, абутак - не пакідаюць сумненняў у тым, што тут абарвалася жыццё ні ў чым не вінаватых людзей.

Уручча стала месцам масавага пахавання ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дакладная колькасць загінуўшых тут невядомая, але, паводле некаторых ацэнак, яна можа вылічацца дзясяткамі тысяч.

Сёння работы па пошуку і эксгумацыі астанкаў ахвяр генацыду працягваюцца. Важна захаваць гэтыя мясціны як помнікі гісторыі, каб будучыя пакаленні ведалі пра трагедыю, што адбылася на беларускай зямлі.

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!

 


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/minsk/masavae-pakhavanne-va-urochyshchy-uruchcha-tragedyya-pra-yakuyu-nelga-zabyvac