Прадстаўнікі БСЖ Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" прынялі ўдзел у акцыі "Любімы доктар"
11 чэрвеня прадстаўнікі БСЖ Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам" прынялі ўдзел у акцыі "Любімы доктар", прымеркаванай Дню медыцынскага работніка.
Праект, падрыхтаваны Беларускім саюзам жанчын Цэнтральнага раёна горада, прадэманстраваў узровень даверу, які склаўся паміж дзіцячымі ўрачамі і сем'ямі маленькіх пацыентаў.
У праграме былі расказаны рэальныя гісторыі цёплых узаемаадносін, якія дапамаглі акрыянню дзяцей або нават сталі арыенцірам у выбары прафесіі пасталелых пацыентаў.