Бонусы за поспех: віншуем лідэраў продажаў смартфонаў Realmi

Калектывы Нясвіжскага і Дзяржынскага ЗУЭС павіншавалі сваіх калег, якія сталі лідэрамі продажаў смартфонаў Realmi у рамках матывацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца пастаўшчыком ТАА "Айці Дыстрыбуцыя".

Па выніках мерапрыемстваў спецыялістам па продажы былі ўручаны абяцаныя пастаўшчыком бонусы ў выглядзе навушнікаў брэнда Realmi.

Лідэрамі продажаў, якія заслужылі такія прыемныя бонусы ад ТАА "Айці Дыстрыбуцыя", сталі:

• Зуева Вольга Уладзіміраўна, спецыяліст па продажы Дзяржынскага ЗУЭС (СЦ г.Стоўбцы);

• Байнеровіч Марыя Анатольеўна, спецыяліст па продажы Нясвіжскага ЗУЭС (СЦ г. Капыля).

Віншуем Вольгу Уладзіміраўну і Марыю Анатольеўна з прызамі і няхай іх дасягненні стануць добрым прыкладам для ўсіх спецыялістаў вобласці!

Жадаем далейшых поспехаў у працы і новых перамог!

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх навін і абнаўленняў!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/minsk/bonusy-za-pospekh-vinshuem-liderau-prodazhau-smartfonau-realmi