Круглы стол, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Супрацоўнікі Брэсцкага філіяла прынялі ўдзел у інфармацыйным і тэхнічным забеспячэнні Круглага стала, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прадстаўленню новай кнігі літаратурна-выдавецкага праекта "Бібліятэка Саюзнай дзяржавы". Трэцяя кніга праекта называецца "Аперацыя "Баграціён". Партызаны беларускай зямлі..." і распавядае, у тым ліку, і пра гісторыю партызанскага руху, які ўнёс вялікі ўклад у перамогу над фашызмам. У прэзентацыі было асабліва адзначана ўнікальнасць кнігі, якая была створана пры ўзаемадзеянні з архівамі, міністэрствамі абароны і юстыцыі. Друкаваны і электронны варыянты кнігі павінны з'явіцца ў бібліятэках навучальных устаноў Беларусі і Расіі.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/brest/krugly-stol-prysvechany-80-goddzyu-vyzvalennya-belarusi-ad-nyamecka