Урачыстыя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбыліся ва ўсіх гарадах Мінскай вобласці!

3 ліпеня - найважнейшая дата ў гісторыі Беларусі, сімвал незалежнасці, мужнасці і стойкасці.

У гэты святочны і важны для Беларусі дзень працоўныя калектывы Мінскай вобласці РУП "Белтэлекам" прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гонар свята работнікі наведалі памятныя мясціны для ўскладання кветак загінуўшым воінам, а таксама ўдзельнічалі ў аўтапрабегах і шэсцях.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/minsk/urachystyya-merapryemstvy-da-dnya-nezalezhnasci-respubliki-belarus-adbylisya