"Белтэлекам" павіншаваў 300-тысячнага абанента паслугі "Відэакантроль"

Ірына Марціновіч з Рэчыцы стала юбілейным карыстальнікам!

Генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Аляксей Івашкін і дырэктар Гомельскага філіяла Сяргей Дзям'янчык асабіста павіншавалі Ірыну, падзякаваўшы за давер і выбар паслуг кампаніі.

"Белтэлекам" паспяхова працуе над стварэннем "разумнага горада" - прасторы, у якой з дапамогай лічбавых тэхналогій жыццё становіцца больш камфортным і бяспечным. "Відэакантроль" – важная частка гэтай інавацыйнай канцэпцыі, - падкрэсліў генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Аляксей Івашкін. - На сённяшні дзень папулярнасць паслугі расце, і гэта сведчыць пра тое, што "Белтэлекам" рухаецца ў правільным кірунку.

У падарунак ад «Белтэлекама» Ірына Марціновіч атрымала зніжку 99% на пакет паслуг "ЯСНА 200 SMART Відэакантроль" на працягу года і планшэт TCL 10 TabMax.

Ушанаванне абанентаў-добрая традыцыя "Белтэлекама"

Сёння віншаванні прымаў і першы абанент "Відэакантролю" ў Рэчыцкім раёне – Алена Мархач, якая падключыла паслугу пяць гадоў таму. Разам з сям'ёй яна атрымала сувеніры ад кампаніі і мноства цёплых віншаванняў!

Але гэта не ўсё! "Белтэлекам" вырашыў падзяліць свой поспех з усімі жыхарамі Рэчыцы.

Генеральны дырэктар "Белтэлекама" Аляксей Івашкін уручыў намесніку старшыні Рэчыцкага райвыканкама Васілю Блізняцу сертыфікат на ўстаноўку сучаснай шматфункцыянальнай пляцоўкі для варкаўта.

Цяпер у жыхароў Рэчыцы будзе яшчэ больш магчымасцяў для заняткаў спортам на свежым паветры!

"Белтэлекам" дзякуе ўсім, хто выбірае "Відэакантроль" для камфортнага і бяспечнага жыцця!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/gomel/beltelekam-pavinshavau-300-tysyachnaga-abanenta-paslugi-videakantrol