Сергей Буйницкий возглавил дирекцию цифрового развития «Белтелекома»

26 жніўня 2024 года генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Аляксей Івашкін прадставіў калектыву намесніка генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях – Сяргея Буйніцкага.

У 2005 годзе Сяргей Аляксандравіч Буйніцкі скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у 2023-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2006 годзе пачаў працу на дзяржаўным прадпрыемстве «БелДІЭ», дзе прайшоў шлях ад інжынера сродкаў радыё і тэлебачання да начальніка ўпраўлення развіцця і лічбавай трансфармацыі.

З'яўленне пасады намесніка генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях падкрэслівае стратэгічную важнасць інавацыйнага напрамку для прадпрыемства. Прыход Сяргея Буйніцкага на адзін з ключавых пастоў адлюстроўвае новы этап развіцця РУП «Белтэлекам», што дасць магчымасць узмацніць пазіцыі на рынку і забяспечыць кліентам больш высокі ўзровень сэрвісу.

1


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/sergey-buynickiy-vozglavil-direkciyu-cifrovogo-razvitiya-beltelekoma