У школу з добрым сэрцам
29 жніўня напярэдадні новага навучальнага года прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі, ПА РГА "Бела Русь" і ПА ГА "БРСМ" філіяла "МГТС" кампаніі "Белтэлекам" наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Маскоўскага раёна г. Мінска.
Па традыцыі, супрацоўнікі філіяла павіншавалі дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, з надыходзячым святам - Днём ведаў і ўручылі ім цацкі і канцылярскія прыналежнасці.
Дзякуем калегам за аказанае садзейнічанне ў зборы канцылярскіх прылад і тавараў да школы.