Як даведацца баланс свайго рахунку?

#ПытаннеАдказ

Як я магу даведацца баланс свайго рахунку?

 

Адказ:

Праверыць стан асабовага рахунку можна некалькімі спосабамі:

 

- У "кабінеце карыстальніка" на сайце beltelecom.by (https://www.beltelecom.by/) або ў дадатку "Мой Белтэлекам".

"Кабінет карыстальніка" знаходзіцца на галоўнай старонцы сайта. (https://www.beltelecom.by/) каб увайсці ў яго, спатрэбіцца ўвесці вашыя лагін і пароль, якія пазначаны ў дамове на паслугі.

 

- Па тэлефонным нумары 164.

Служба прадастаўляе дадзеныя аб выстаўленых сумах да аплаты за паслугі сувязі для фізічных асоб пры авансавай форме разлікаў, а таксама аб суме запазычанасці за мінулы перыяд - калі падлучаны стацыянарны тэлефон.

 

- Па кругласутачным нумары 123, дзе таксама ажыццяўляецца кансультацыя па тэхнічных пытаннях і паслугах «Белтэлекама».


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/gomel/yak-davedacca-balans-svaygo-rakhunku