Evika! «Белтэлекам» прыме ўдзел у выставе «Транспарт і лагістыка-2024»
10–12 верасня ў Мінску пройдзе найбуйнейшая міжнародная спецыялізаваная выстава «Транспарт і лагістыка-2024», якая збярэ пад адным дахам прадстаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў і транспартна-лагістычных кампаній, пастаўшчыкоў абсталявання для лагістычных цэнтраў, вытворцаў і дылераў аўтатэхнікі, авіякампаніі і адміністрацыі чыгунак.
«Белтэлекам» – у ліку ўдзельнікаў выставы. Кампанія прадставіць свой праект – сетка электразарадных станцый пад брэндам Evika!
«Белтэлекам» актыўна развівае сетку ЭЗС з канца 2022 года, забяспечваючы даступнасць і камфортныя ўмовы для ўладальнікаў электрамабіляў. Першы зарадны комплекс з'явіўся ў Пінску. Сёння кампанія працуе над пашырэннем сеткі: да канца 2024 года плануецца павялічыць колькасць станцый да 200 па ўсёй рэспубліцы.
Электразарадныя станцыі ўстанаўліваюцца як у буйных гарадах, так і ў невялікіх населеных пунктах. Як правіла, пляцоўкі размяшчаюцца ў спальных раёнах, каля гандлёвых і бізнес-цэнтраў, што дазваляе зараджаць электрокары ў самых зручных лакацыях.
Запрашаем наведаць экспазіцыю «Белтэлекам» на выставе «Транспарт і лагістыка-2024», каб даведацца больш пра сетку ЭЗС Evika! і атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць.
Чакаем усіх на пляцоўцы каля выставачнага цэнтра па адрасе: пр. Пераможцаў, 14!
Больш навін і фота з выставы – у нашым тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!