У горадзе Гомелі завяршылася рэканструкцыя тэрыторыі, прылеглай да адміністрацыйнага будынка Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам"

Напярэдадні свята, Дня горада Гомеля і 882-годдзя з даты яго заснавання, была завершана рэканструкцыя тэрыторыі, прылеглай да адміністрацыйнага будынка Гомельскага філіяла РУП "Белтэлекам".

У рамках рамонтных работ і добраўпарадкавання былі арганізаваны клумбы з дрэвамі, хмызнякамі і кветкамі.

Устаноўлены лавачкі, асвятленне і агароджы.

У цэнтральнай частцы кампазіцыі ўсталяваны стылізаваны люстраны зямны шар і надпіс: "Белтэлекам - на сувязі са светам".

Абноўленая тэрыторыя адразу палюбілася гамяльчанам і стала ўлюбёным месцам адпачынку.

А кампазіцыя "Белтэлекам" - папулярнае месца для фатаграфій жыхароў і гасцей горада.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/gomel/u-goradze-gomeli-zavyarshylasya-rekanstrukcyya-terytoryi-pryleglay-da