Ушачам-540 гадоў!
Святочныя выхадныя ушачан і гасцей горада былі напоўнены разнастайнымі мерапрыемствамі і актыўнасцямі.
Адным з яркіх момантаў свята стала інтэрактыўная тэматычная пляцоўка "Белтэлекам", арганізаваная калектывам Ушацкага ўчастка электрасувязі.
Яна прыцягнула шмат увагі і сабрала вакол сябе як дзяцей, так і дарослых. Тут праходзіла дэманстрацыя разумнай тэхнікі, што выклікала непадробную цікавасць у наведвальнікаў. Госці маглі паспрабаваць у дзеянні разумную калонку праз Яндэкс.Станцыю з галасавым памочнікам Алісай. Гэта было вельмі займальна: трэба было проста вымавіць каманду, напрыклад, "Аліса, уключы пыласос" або "Аліса, закіпяціць чайнік", і калонка імгненна рэагавала. Чайнік пачынаў кіпяціць ваду, а робат-пыласос спрытна манеўраваў па імправізаванай карце пакоя, дэманструючы сваю здольнасць да ўборкі.
Таксама была прадстаўлена паслуга"Відэакантроль". На тач-панэлі кожны жадаючы мог азнаёміцца з дадаткам"Мой горад".
Не абышлося і без фоталакацый, дзе праходзіла яркая фотасесія на памяць пра свята. Бяспройгрышная латарэя дадала элемент рызыкі, а сувеніры сталі прыемным дадаткам да агульнага ўражанню.
У цэлым, свята атрымалася сонечным, вясёлым і насычаным.