У Гомелі адбылася сустрэча па пытаннях адкрыцця гандлёвых кропак

26 і 27 верасня 2024 года ў рамках стратэгіі развіцця рознічнай сеткі адбылася сустрэча прадстаўнікоў камерцыйнай службы Мінскага  філіяла "Белтэлекам" з калегамі з Гомельскага філіяла.

У ходзе сустрэчы былі асветлены асноўныя асаблівасці арганізацыі работы пунктаў продажу тавараў і паслуг, а таксама метады і паспяховыя прыклады работы з абанентамі гарадоў Гомель і Мазыр.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням стварэння і далейшага эфектыўнага развіцця рознічнай гандлёвай сеткі. Калегі з Гомельскага  філіяла падзяліліся сваім вопытам і планамі па адкрыцці новых гандлёвых кропак, а таксама магчымымі цяжкасцямі і шляхамі іх вырашэння.

Сустрэча прайшла ў плённай і канструктыўнай атмасферы. Бакі выказалі ўпэўненасць, што абмен вопытам і сумесная работа будуць садзейнічаць развіццю рознічнай сеткі і павышэнню якасці абслугоўвання абанентаў як Мінскай, так і Гомельскай вобласці.

Падпісвайцеся на наш Тэлеграм-канал, каб быць у курсе ўсіх апошніх навін і абнаўленняў!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/minsk/u-gomeli-adbylasya-sustrecha-pa-pytannyakh-adkryccya-gandlyovykh-kropak