Ці трэба кліенту валодаць адмысловымі ведамі для ўстаноўкі камер паслугі "Відэакантроль" і іх утрымання?

Адказваем на пытанне, які мы атрымалі на пошту info@gomel.beltelecom.by:

Не, не трэба.

Кампанія "Белтэлекам" уласнымі сіламі арганізуе абследаванне тэрыторыі, устаноўку і наладу відэакамер, кругласутачную тэхнічную і інфармацыйную падтрымку карыстальнікаў. Камеры, сервернае абсталяванне, а таксама праграмнае забеспячэнне для доступу да відэаінфармацыі – прадастаўляецца бясплатна, пры падключэнні нашай паслугі «Відэакантроль».

Дасылайце пытанні па паслугах кампаніі "Белтэлекам" на адрас электроннай пошты: info@gomel.beltelecom.by


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/gomel/ci-treba-klientu-valodac-admyslovymi-vedami-dlya-ustanouki-kamer-paslugi