Больш фільмаў і серыялаў: у ZALA з'явіліся новыя тэлеканалы

Добрыя навіны для ўсіх аматараў кіно і серыялаў! З 7 кастрычніка 2024 года ў пашыраных і базавых пакетах ZALA IPTV, а таксама ў базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA пачалася трансляцыя новых тэставых тэлеканалаў START Air, START World і «Сінема» (тэлеканал вытворчасці СТАА «КОСМАС ТБ») .

Start Air – кінаканал відэасэрвісу Start, які зрабіў стаўку на ўласны кантэнт і выпусціў ужо больш за 60 арыгінальных праектаў, сярод якіх «Кантэйнер», «Палюбоўніцы», «Тэкст», «Былыя», «Вампіры сярэдняй паласы», «Медыятар», «Шторм» і іншыя серыялы і фільмы. Гледачоў тэлеканала Start Air чакаюць сотні гадзін эксклюзіўнага кантэнту прэміяльнай якасці, буйнабюджэтныя серыялы розных жанраў – ад драмы да камедыі і самыя актуальныя навінкі ўласнай вытворчасці. Усё гэта гледзіце на 57 кнопцы.

Start World прапануе тэлегледачу лепшыя серыялы, якія даюць тэлегледачу магчымасць акунуцца ў нязведаную частку свету кіно і даследаваць самыя патаемныя куткі кінасерыяльнага мастацтва. Даступны да прагляду на 58 кнопцы.

У кіна-калекцыі канала «Сінема» (кнопка 28) глядач знойдзе любы жанр да спадобы: меладрамы, камедыі, фантастыку, трылеры, баевікі, дакументальнае кіно, мультфільмы.

Прыемнага прагляду!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/bolsh-filmau-i-seryyalau-u-zala-zyavilisya-novyya-telekanaly