«Белтэлекам» прыняў удзел у III Мінскім міжнародным медыцынскім форуме
10 і 11 кастрычніка 2024 года ў «Малой зале» Палаца Рэспублікі ў Мінску праходзіць III Міжнародны медыцынскі форум, які сабраў прадстаўнікоў медыцынскай сферы для абмеркавання актуальных пытанняў аховы здароўя. Гэта падзея стала платформай для прадстаўлення найноўшых тэхналогій, метадаў лячэння і інавацый у галіне медыцыны.
Кампанія «Белтэлекам» прыняла ўдзел у гэтым маштабным мерапрыемстве і прэзентавала свае інавацыйныя праекты і дасягненні ў сферы сучасных паслуг, якія могуць істотна палепшыць працэсы ў ахове здароўя. У партфелі прадпрыемства – больш за сто паспяхова рэалізаваных рашэнняў у самых розных сферах. Удзельнікі форуму змаглі азнаёміцца з найноўшымі тэхналогіямі сувязі, лічбавымі рашэннямі для бізнесу і шырокай лінейкай паслуг кампаніі.
Сярод запатрабаваных сэрвісаў для карыстальнікаў асабліва вылучаецца «Відэакантроль». Гэта зручны спосаб павышэння бяспекі і выдаленага кантролю за рознымі аб'ектамі, такімі як жылыя дамы і карпаратыўная нерухомасць. Спецыялісты «Белтэлекама» займаюцца стварэннем сістэмы «Відэакантролю» ад распрацоўкі праекта да поўнай рэалізацыі і прадастаўляюць тэхнічную падтрымку ў працэсе эксплуатацыі. Карыстальнік атрымлівае кругласутачны доступ да відэа ў рэжыме рэальнага часу ці да запісаў архіва.
Акрамя гэтага, вялікі попыт мае паслуга «Воблачная АТС» – сучаснае рашэнне для тэлефоннай сувязі са шматузроўневым галасавым меню, інтэлектуальным кіраваннем званкамі, запісам і захоўваннем размоў, статыстыкай і аналітыкай.
Таксама былі прадстаўлены паслугі высакахуткаснага доступу ў сетку інтэрнэт, «Відэаканферэнцыя» і іншыя сэрвісы.
Больш навін і фота з мерапрыемства – у нашым Тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!