Віцебскі філіял" Белтэлекам "удастоены падзякі Савета Віцебскага абласнога аддзялення БП " Белая Русь"

Ганаровая ўзнагарода ўручана дырэктару Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам" Дзмітрыю Казаку на III Пазачарговай канферэнцыі Віцебскага абласнога аддзялення БП "Белая Русь " у ВДУ ім. П.М. Машэрава.
У мерапрыемстве прымалі ўдзел кіраўнікі выканаўчых і прадстаўнічых органаў улады, прадстаўнікі больш чым 60 вядучых прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Віцебшчыны. Сярод ганаровых гасцей: старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, намеснік старшыні БП «Белая Русь», член Вышэйшага палітычнага савета партыі Андрэй Бугроў, кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны, старшыня абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Дзмітрый Дзямідаў, старшыня абласнога аддзялення партыі «Белая Русь», рэктар ВДУ ім. П. Машэрава Валянціна Багатырова
На мерапрыемстве падвялі вынікі грамадскай дзейнасці партыі за 2024 год, вынеслі на абмеркаванне пытанні і задачы, якія стаяць перад партыяй.
Па выніках III Пазачарговай канферэнцыі Віцебскага абласнога аддзялення БП "Белая Русь" Віцебскі філіял РУП "Белтэлекам" у асобе дырэктара Дзмітрыя Казака ўдастоены:
Падзякі «За значны ўклад у развіццё партыйнага будаўніцтва і дзейнасць Віцебскага абласнога аддзялення БП "Белая Русь".
Віншуем!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/vicebski-filiyal-beltelekam-udastoeny-padzyaki-saveta-vicebskaga-ablasnoga