«Белтэлекам» прыме ўдзел у ENЕRGY EXPO-2024
З 15 па 18 кастрычніка ў Мінску пройдзе 28-ы Міжнародны Беларускі энергетычны і экалагічны форум. Свае паслугі і перадавыя распрацоўкі ў сферы энергетыкі, энергазберажэння і экалогіі на спецыялізаванай устаўцы ENERGY EXPO-2024 прадставяць больш за 200 кампаній.
«Белтэлекам» падтрымлівае трэнд на стварэнне камфортнага і экалагічна чыстага гарадскога асяроддзя. У гэтым кантэксце з 2022 года кампанія развівае перспектыўны кірунак – сетка электразарадных станцый Evika! Ужо зараз 132 ЭЗС працуюць ва ўсіх абласцях краіны, а да канца года колькасць станцый дасягне 200. У вэб-дадатку Evika! і на сайце evika.by карыстальнікам даступна карта з размяшчэннем усіх электразарадных станцый.
Станцыі Evika! валодаюць магутнасцю 22 кВт і забяспечваюць поўную зарадку электрамабіляў за 4-8 гадзін, што дадатна адбіваецца на тэрміне службы батарэі. З гэтага года ўсё новыя двухпаставыя станцыі Evika! абсталёўваюцца не толькі раздымам Type 2, але і кабелем GB/T. Значок фільтра ў дадатку Evika! дапаможа абраць тып канектара GB/T і пазнаць, на якіх станцыях ёсць гэты кабель.
У дадатку таксама прадугледжаны функцыі «Забраніраваць» і «Стаць у чаргу». У раздзеле «Умовы зарадкі» можна бясплатна выбраць опцыю «Забраніраваць» і падключыцца да станцыі на працягу 15 хвілін – па заканчэнні названага часу браніраванне будзе анулявана. Калі патрэбная ЭЗС занятая, можна «Стаць у чаргу» і атрымаць СМС-паведамленне, калі станцыя вызваліцца.
У дзелавой праграме форуму – больш за 30 мерапрыемстваў, сярод якіх канферэнцыі, семінары, круглыя сталы і прэзентацыі. 16-га кастрычніка прадстаўнікі «Белтэлекама» прымуць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі «Лічбавізацыя вытворчага, паліўнаэнергетычнага і нафтахімічнага комплексаў», дзе падзеляцца сваім вопытам і перспектывамі развіцця сеткі ЭЗС Evika! у Беларусі.
Каманда «Белтэлекама» чакае сустрэчы з гасцямі і ўдзельнікамі ENERGY EXPO! Усе жадаючыя змогуць даведацца аб папулярных і новых паслугах нашай кампаніі і атрымаць кансультацыю па пытаннях.
Выстаўка пройдзе ў Мінску па адрасе: пр. Пераможцаў, 20/2 (футбольны манеж) і будзе адкрыта для наведвальнікаў 15–17 кастрычніка з 10.00 да 18.00, а 18 кастрычніка – да 14.00.
Больш навін і фота з мерапрыемства – у нашым Тэлеграм-канале. Падпішыцеся, каб быць у курсе!