У мабільным дадатку "Мой горад" з'явіўся г.Асіповічы!

Горад Асіповічы далучыўся да мабільнага дадатку "Мой горад (Беларусь)" і стаў 4-м населеным пунктам у Магілёўскай вобласці, прадстаўленым на платформе. «Мой горад» - гэта мабільнае прыкладанне, асноўная функцыя якога - інтэрактыўнае ўзаемадзеянне карыстальнікаў з гарадской інфраструктурай.

У Магілёўскай вобласці старт праекту быў дадзены ў 2022 годзе ў г.Бабруйску, затым да дадатку далучыліся жыхары г.Магілёва і г.Шклова. І вось сёння рэсурс стаў даступны асіпаўчанам. Прыкладанне мае зручны і зразумелы інтэрфейс. Інфармацыя структураваная па відах дзейнасці. Можна выбраць раздзел, дзе прадстаўлены ўсе арганізацыі рэгіёна, або адзін з модуляў з найбольш папулярнымі сферамі: адпачынак і турызм, паслугі, здароўе і спорт, адукацыя. Тут таксама можна знайсці патрэбныя нумары тэлефонаў, адрасы і іншую даведачную інфармацыю. У дадатку размяшчаюцца навіны, афіша, акцыі і скідкі.

«Мой горад» - гэта яшчэ і навігатар па славутасцях, музеям, паркам і іншым цікавым лакацыям. Дзякуючы мабільнай платформе, турысты могуць арыентавацца ў населеным пункце. Дастаткова толькі спампаваць дадатак у App Store або Google Play, каб пачаць карыстацца ўсімі яго перавагамі.

"Мой горад (Беларусь)" - гэта крок наперад да лічбавай будучыні, які робіць гарады больш зручнымі і сучаснымі для сваіх жыхароў. Комплексны праект па аблічбоўцы гарадскога асяроддзя распрацаваны Мінсувязі сумесна з кампаніяй "Белтэлекам".


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/mogilev/u-mabilnym-dadatku-moy-gorad-zyaviusya-gasipovichy