Выязны прыём першага намесніка генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" і дырэктара Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" у Мядзельскім участку Маладзечанскага занальнага вузла электрасувязі.

29.10.2024 першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белтэлекам» Мельнікаў Генадзь і дырэктар Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Шынкарэвіч Уладзімір правялі выязны прыём у Мядзельскім участку Маладзечанскага занальнага вузла электрасувязі.

Генадзь Васільевіч выступіў перад працоўным калектывам з інфармацыяй аб развіцці сувязі ў РУП "Белтэлекам", далейшых перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства, аб узмацненні жорсткасці патрабаванняў працоўнай, выканальніцкай і тэхналагічнай дысцыпліны.

Акрамя вынесеных на парадак дня тэм абмяркоўваліся актуальныя пытанні аб пашырэнні лінейкі рэалізуемых тавараў, магчымасці рэалізацыі тавараў у растэрміноўку юрыдычным асобам, пашырэнні сеткі LTE у Мядзельскім раёне і многае іншае.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/minsk/vyyazny-pryyom-pershaga-namesnika-generalnaga-dyrektara-rup-beltelekam-i