Асцярожна! Ашуканцы!

У апошні час беларускія карыстальнікі Telegram працягваюць сутыкацца з фэйкавымі рассылкамі і паведамленнямі ад ашуканцаў.

У выпадку з фэйкамі зламыснікі пад выдуманымі імёнамі спрабуюць атрымаць у адрасатаў рознага роду інфармацыю, спасылаючыся на званкі неіснуючых куратараў і іншых асоб.

Таксама карыстальнікам прыходзяць паведамленні з просьбай падтрымаць у конкурсе невядомага чалавека. Пры пераходзе па паказанай у такіх паведамленнях фішынгавай спасылцы зламыснікі атрымліваюць доступ да прылады ахвяры.

Пасля ўзлому падобныя паведамленні адпраўляюцца ўсім, чые дадзеныя ёсць у спісе кантактаў карыстальніка.

Для бяспекі свайго акаўнта ўдакладніце ў перапісцы падрабязнасці або патэлефануйце знаёмаму або сваяку, ад імя якога прыйшло паведамленне.

Ні ў якім разе не пераходзіце па дадзеных спасылках, а таксама не перадавайце ніякіх звестак без папярэдняга ўдакладнення інфармацыі!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/mgts/ascyarozhna-ashukancy