«Белтэлекам» прадстаўляе новы тарыфны план пакета паслуг для бізнесу: «Бізнес-кейс 100 лайт»

1 лістапада 2024 года ў асартыменце пакетаў паслуг для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з'явіўся тарыфны план «Бізнес-кейс 100 лайт».

Пакет паслуг уключае ў сябе:

  • безлімітны Інтэрнэт на хуткасці 100/50 Мбіт/с,
  • інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA на ўмовах тарыфнага плана «Карпаратыўны».

Штомесячная абаненцкая плата для пакета паслуг «Бізнес-кейс 100 лайт» складае 77 рублёў без уліку ПДВ.

Аформіць падключэнне «Бізнес-кейс 100 лайт» можна звярнуўшыся ў сэрвісны цэнтр «Белтэлекам» або пакінуўшы заяўку на сайце.

Падрабязнасці – па кругласутачным нумары 123.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/beltelekam-pradstaulyae-novy-taryfny-plan-paketa-paslug-dlya-biznesu-biznes-keys-100-layt