Супрацоўнікі Гомельскага філіяла адзначаны падзякамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь!

Падзякі Прэзідэнта "За найбольш актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў праходжання навальнічнага фронту над тэрыторыяй краіны 12-14 ліпеня 2024 года" абвешчаныя двум супрацоўнікам Гомельскага філіяла:

- Лявончыку Анатолю Станіслававічу, інжынеру-энергетыку станцыйнай групы Мазырскага занальнага вузла электрасувязі.

- Шлягу Дзмітрыю Юр'евічу, інжынеру па рамонце і абслугоўванні электрасілкавальных установак сувязі станцыйнай групы Калінкавіцкага занальнага вузла электрасувязі.

Адпаведнае распараджэнне падпісаў 4 лістапада Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/gomel/supracouniki-gomelskaga-filiyala-adznachany-padzyakami-prezidenta-respubliki