Школа маладога лідара

 

У Брэсцкім філіяле РУП "Белтэлекам" у рамках работы "Школы маладога лідара" прайшоў другі модуль навучальных курсаў для маладых спецыялістаў і перспектыўнага кадравага рэзерву "Матывацыйны менеджмент".

Сумесны праект першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла і Брэсцкага вучэбна- метадычнага сектара Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» на думку ўдзельнікаў навучання - гэта пляцоўка для самаразвіцця і самапазнання, а прапанаваны навучальны курс - яркае спалучэнне вывучэння асноў псіхалогіі кіравання, актыўнага правядзення часу і сяброўскіх зносін.

Лектар-кандыдат педагагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры прафесійнага развіцця работнікаў адукацыі ДУА "Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі" Інга Матыцына абмеркавала з прафсаюзнымі актывістамі паняцце і сутнасць матывацыйнага менеджменту, пазнаёміла з сістэмай матывацыі калектыву як інструмента дасягнення агульных мэтаў, раскрыла ролю самаматывацыі ў прафесійным поспеху.

У прыярытэце была праца ў камандах, што дазволіла ўдзельнікам праявіць актыўнасць і веды, зрабіла заняткі цікавымі, пазнавальнымі і пазітыўнымі. Пры падвядзенні вынікаў удзельнікі навучання адзначылі, што дадзены курс "стане добрай дапамогай работнікам і маладым спецыялістам прадпрыемства". Дзякуем усім за ўдзел!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/brest/shkola-maladoga-lidara