Сертыфікаты
СТБ ISO 9001-2015
У мэтах пастаяннага ўдасканалення якасці аказваемых паслуг і павышэння задаволенасці спажыўцоў кампаніі ў РУП «Белтэлекам» у 2003 годзе была ўпершыню ўкаранёна і сертыфікавана сістэма менеджменту якасці аказання паслуг электрасувязі. У лістападзе 2024 года кампанія паспяхова прайшла паўторную сертыфікацыю сістэмы менеджменту якасці аказання паслуг электрасувязі на адпаведнасць патрабаванням стандарта СТБ ISО 9001-2015 «Сістэмы менеджменту якасці. Патрабаванні».
СТБ ISO 45001-2020
У філіялах «Мінская гарадская тэлефонная сетка» і «Радыё, тэлебачанне і сувязь» РУП «Белтэлекам» сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці сертыфікаваны на адпаведнасць СТБ ISO 45001-2020 «Сістэмы менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці. Патрабаванні і кіраўніцтва па прымяненні».