Узнагароды

Прэмія Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці

 

сertificate3.jpg РУП «Белтэлекам» - вядучая кампанія са шматгадовай гісторыяй, персанал якой забяспечвае і развівае важныя для дзяржавы, грамадства, прыватных і карпаратыўных абанентаў паслугі электрасувязі. У сваёй дзейнасці прадпрыемства робіць стаўку на актыўнае пашырэнне абаненцкай базы, укараненне і паляпшэнне якасці паслуг электрасувязі. Кампанія дынамічна развіваецца і займае лідзіруючую пазіцыю на рынку паслуг электрасувязі Рэспублікі Беларусь.

Для аб'ектыўнай ацэнкі дзейнасці нашага прадпрыемства іншымі экспертамі РУП «Белтэлекам» неаднаразова прымала ўдзел у конкурсе на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. У пацвярджэнне нацэленасці ўсяго працоўнага калектыву на пастаяннае павышэнне якасці прадастаўляемых паслуг РУП «Белтэлекам» было прызнана лаўрэатам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2004, 2010, 2015, 2021 і 2024 года.

У адпаведнасці з пратаколам пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 09.06.2025 №22 РУП «Белтэлекам» пацвердзіла званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.

Диплом лауреата Премии Правительства Республики Беларусь за достижения в области качества

Лідэры штучнага інтэлекту Беларусі

12 кастрычніка 2023 года па выніках конкурсу «Лідэры штучнага інтэлекту Беларусі» РУП «Белтэлекам» узнагароджана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Кампанія - лідэр штучнага інтэлекту Беларусі».

Прэмія спажывецкага прызнання «Народная Марка»

8 снежня 2021 года па выніках Прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» брэнд «ЯСНА» заняў першае месца ў намінацыі «Пакет паслуг інтэрнэт-правайдэра», брэнд ZALA перамог у намінацыях «анлайн-тэлебачанне» і «інтэрактыўнае тэлебачанне».

Прэмія спажывецкага прызнання «Народная Марка» 2023

1 снежня 2022 года па выніках прэміі спажывецкага прызнання «Народная Марка» брэнд «ЯСНА» заняў першае месца ў намінацыі «Пакет паслуг інтэрнэт-правайдэра», брэнд ZALA перамог у намінацыях «Анлайн-тэлебачанне» і «Інтэрактыўнае тэлебачанне», а таксама ўпершыню кампаніі «Белтэлекам» прысуджана спецыяльная намінацыя – «Народнае прызнанне». 


Source URL: https://beltelecom.by/about/awards