Акцыя «Нашы дзеці»

У рамках акцыі «Нашы дзеці» і «Прафсаюзы – дзецям» работнікі Брэсцкага філіяла РУП «Белтэлекам» наведалі Брэсцкі абласны цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця і перадалі падарункі.

У ходзе цёплай сустрэчы былі выказаны словы падзякі супрацоўнікам цэнтра за добрыя сэрцы.

Жадаем дзеткам і іх бацькам, усяму калектыву цэнтра моцнага здароўя, дабрабыту і ўсяго самага найлепшага!


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/brest/akcyya-nashy-dzeci