«Белтэлекам і Беларуская федэрацыя кіберспорту падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве

26 лютага РУП "Белтэлекам" і РГА "Беларуская федэрацыя кіберспорту" заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве. Дакумент падпісалі намеснік генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях кампаніі "Белтэлекам" Сяргей Буйніцкі і старшыня Федэрацыі кіберспорту Дзяніс Богуш. Гэта падзея стала лагічным працягам шматгадовага плённага супрацоўніцтва, якое зараз набыло не толькі новы фармат, але і новыя перспектывы.

– Узаемадзеянне "Белтэлекама" і Федэрацыі кіберспорту дынамічна развіваецца, і сёння мы надалі сумеснай рабоце новы імпульс, – сказаў Сяргей Буйніцкі, намеснік генеральнага дырэктара па лічбавым развіцці і інфармацыйных тэхналогіях кампаніі "Белтэлекам". – Гэта чаканы крок, бо ў нас з Федэрацыяй кіберспорту шмат агульных праектаў, якія становяцца ўсё больш маштабнымі і цікавымі. Упэўнены, што гэта толькі пачатак!

"Белтэлекам" падтрымлівае напрамак кіберспорту. Пры садзейнічанні Федэрацыі адбыліся чатыры турніры Beltelecom Esports Cup сярод супрацоўнікаў кампаніі, а ў снежні мінулага года першы кіберспартыўны турнір "Кубак выкліку Белтэлекам", які аб'яднаў дзевяць каманд галіны сувязі.

Мемарандум адкрывае шырокія магчымасці для развіцця кіберспорту і сучасных інфармацыйных тэхналогій у нашай краіне. Ключавым напрамкам дзелавога ўзаемадзеяння, у першую чаргу, стане развіццё магутнай інфраструктуры для кіберспорту.

– Якасная інфраструктура – гэта найважнейшы фактар для кіберспорту. Сумесна з "Белтэлекам" запушчаны праект па забеспячэнні высакахуткасным доступам у інтэрнэт камп'ютарных клубаў, якія ўваходзяць у Беларускую асацыяцыю камп'ютарнага спорту. Надзейны, стабільны інтэрнэт – аснова паспяховых трэніровак і высокіх вынікаў на турнірах, – падкрэсліў Дзяніс Богуш, старшыня Беларускай федэрацыі кіберспорту.

Дзяніс Богуш таксама нагадаў, што ў 2021 годзе "Белтэлекам" упершыню прадаставіў інтэрнэт на хуткасці 500 Мбіт/с для сталічнай кіберспартыўнай арэны "Meta Arena", найбуйнейшай пляцоўкі для гульняў і кіберспартыўных мерапрыемстваў.

Яшчэ адзін вектар супрацоўніцтва рэалізацыя эксклюзіўнай лінейкі Meta кампутараў у сетцы Beltelecom Shop, што зробіць гульнявыя тэхналогіі яшчэ больш даступнымі для беларускіх кіберспартсменаў і ўсіх аматараў кампутарных гульняў.

Акрамя таго, партнёрства будзе развівацца і ў медыйным фармаце. Сумесна з тэлеканалам "ЯСНАе ТV" працягнецца праца над інфармацыйна-забаўляльнай праграмай "Ясна аб кіберспорце". Гэты праект папулярызуе кіберспорт у краіне, расказвае пра дасягненні беларускіх кіберспартсменаў і асвятляе актуальныя падзеі ў індустрыі.

У планах партнёраў далейшае развіццё і прасоўванне кіберспорту ў Беларусі як паўнацэннай спартыўнай экасістэмы.


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/beltelekam-i-belaruskaya-federacyya-kibersportu-padpisali-memarandum-ab-supracounictve