З Днём жанчын, з 8 Сакавіка!

Дарагія калегі!

З вялікай радасцю віншую вас з цудоўным вясновым святам – Днём жанчын.

Прыміце самыя цёплыя словы падзякі за вашу працавітасць і адказнасць, за дабрыню і падтрымку.

Вы настойлівыя і мэтанакіраваныя, дабіваецеся прафесійных поспехаў і ўносіце вялікі ўклад у развіццё нашага прадпрыемства. У той жа час вы захоўваеце хатні ачаг і сямейны дабрабыт, натхняеце і матывуеце сваіх родных і блізкіх.

Вашы мудрасць і цярпенне захапляюць. Вашы ўсмешкі і прыгажосць робяць свет ярчэй і дабрэй. Няхай у вашым жыцці будзе больш падстаў для радасці!

Жадаю вам моцнага здароўя, вясновага настрою, асабістага шчасця і яркіх прафесійных поспехаў!

Са святам, з 8 Сакавіка!

Генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Аляксей Івашкін

gen-director


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/z-dnyom-zhanchyn-z-8-sakavika