Са смартфонам на «ты»: у «Белтэлекаме» стартаваў навучальны праект для старэйшага пакалення

Новы сацыяльны праект накіраваны на павышэнне лічбавай пісьменнасці сярод людзей пажылога ўзросту. Гэтую ініцыятыву сумесна рэалізавалі ветэранская арганізацыя і першасная прафсаюзная арганізацыя РУП «Белтэлекам».

Першыя заняткі сабралі дзясяткі зацікаўленых удзельнікаў – былых супрацоўнікаў кампаніі, якія хочуць асвоіць смартфон і ўпэўнена карыстацца сучаснымі тэхналогіямі.

Пад кіраўніцтвам нашай калегі Анастасіі Міхнюкевіч слухачы курса асвойваюць базавыя функцыі смартфонаў: здзяйсненне званкоў і адпраўку паведамленняў, працу з папулярнымі дадаткамі і выхад у інтэрнэт, выкарыстанне мэсанджараў для зносін з блізкімі.

Навучанне працягнецца да канца месяца. За гэты час удзельнікі не толькі пазнаёмяцца з асноўнымі магчымасцямі смартфонаў, але і навучацца карыстацца анлайн-сэрвісамі, шукаць патрэбную інфармацыю ў інтэрнэце, даведаюцца базавыя правілы бяспекі ў віртуальным свеце.

Гэты праект – наш уклад у камфорт і якасць жыцця старэйшага пакалення. Тэхналогіі не павінны станавіцца бар'ерам і мы дапамагаем зрабіць іх зручнай прыладай у паўсядзённым жыцці. На занятках, дзе пануе самая цёплая і пазітыўная атмасфера, мы ўпэўніліся, што вучыцца ніколі не позна!

Жадаем усім удзельнікам поспехаў у засваенні сучасных гаджэтаў і дзякуем за энтузіязм і добразычлівасць!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/sa-smartfonam-na-ty-u-beltelekame-startavau-navuchalny-praekt-dlya-stareyshaga-pakalennya