З 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне!

Прыміце сардэчныя віншаванні з Вялікім святам - 80-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

9 Мая – святая дата, якая аб'ядноўвае пакаленні і нагадвае нам пра тое, якую цану прыйшлося заплаціць за мір і спакой на роднай зямлі. У гэты дзень нашы сэрцы напоўнены падзякай ветэранам і гонарам за подзвіг нашага народа.

Няхай у свеце заўсёды пануе справядлівасць і дабро, а ў вашых душах - спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні!

Жадаю Вам і Вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту!

Няхай кожны новы дзень прыносіць радасць і ўсмешку, а ў сэрцы заўсёды жыве гармонія і супакаенне!

З павагай, дырэктар Мінскага філіяла РУП "Белтэлекам" Уладзімір Шынкарэвіч.


Source URL: https://beltelecom.by/news/affiliates/minsk/z-80-goddzem-peramogi-saveckaga-naroda-u-vyalikay-aychynnay-vayne