Увага! Будзьце пільныя!

«Белтэлекам» папярэджвае аб новых выпадках махлярства. Зламыснікі тэлефануюць абанентам – як фізічным, так і юрыдычным асобам – з незнаёмых нумароў на хатні тэлефон і прадстаўляюцца супрацоўнікамі прадпрыемства.

Паведамляючы аб уяўнай «змене заканадаўства» і патрабуючы перазаключэння дамоваў, яны просяць падаць пашпартныя дадзеныя і іншую асабістую інфармацыю. Ашуканцы могуць пагражаць адключэннем паслуг сувязі.

Калі вам патэлефанавалі, асабліва з невядомага замежнага нумара, адразу ж перапыніце размову і не перадавайце ніякіх асабістых дадзеных.

Неадкладна звернецеся ў праваахоўныя органы, калі вы сталі ахвярай ашуканцаў.

Актуальную інфармацыю аб паслугах РУП «Белтэлекам» можна ўдакладніць кругласутачна па нумары 123 з гарадскога або мабільнага тэлефона і на афіцыйным сайце beltelecom.by.

Будзьце пільныя!


Source URL: https://beltelecom.by/news/main/uvaga-budzce-pilnyya