Калектыў «Белтэлекама» наведаў Палац Незалежнасці
22 ліпеня калектыў «Белтэлекама» наведаў з экскурсіяй Палац Незалежнасці – адзін з самых значных сімвалаў суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Пагрузіцца ў атмасферу найважнейшых дзяржаўных мерапрыемстваў, адчуць веліч нацыянальнай гісторыі і на свае вочы ўбачыць месца, дзе прымаюцца лёсавызначальныя для краіны рашэнні, – такую ўнікальную магчымасць атрымалі супрацоўнікі «Белтэлекама» да 30-гадовага юбілею прадпрыемства.
Гасцямі Палаца сталі больш за сто сувязістаў з усіх падраздзяленняў кампаніі: кіраўнікі філіялаў, начальнікі занальных вузлоў электрасувязі, інжынеры, ідэолагі, маладыя спецыялісты, сакратары БРСМ і старшыні пярвічных арганізацый грамадскіх аб'яднанняў.
Адметна, што першую ў гісторыі экскурсію Палац Незалежнасці прымаў роўна 10 гадоў таму, 22 ліпеня 2015 года. Праз дзесяцігоддзе нашыя калегі змаглі асабіста ўбачыць унікальныя інтэр'еры і велічныя залы, дзе праходзяць найважнейшыя палітычныя падзеі і міжнародныя сустрэчы на вышэйшым узроўні.
Прафесіяналізм і займальны аповед Наталлі Эйсмант зрабілі экскурсію па-сапраўднаму яркай і запамінальнай. Дзякуючы ёй супрацоўнікі «Белтэлекама» змаглі не толькі даведацца пра новыя факты, але і прасякнуцца атмасферай гэтага знакавага месца.
Палац Незалежнасці – нацыянальны гонар, увасабленне сучаснай гісторыі і незалежнасці Беларусі. Наведванне Палаца дазволіла кожнаму ўдзельніку яшчэ раз усвядоміць, якую важную ролю іграе наша краіна на міжнароднай арэне.
У юбілейны для РУП «Белтэлекам» год асабліва важна падкрэсліць не толькі тэхналагічныя поспехі, але і глыбокую сувязь з краінай, яе гісторыяй і будучыняй. Такія мерапрыемствы натхняюць новыя здзяйсненні ў імя развіцця і працвітання роднай Беларусі.