Сучаснае рашэнне для карпаратыўных кліентаў: «Белтэлекам» прадстаўляе новую паслугу «Воблачны офіс»

«Белтэлекам» адчыняе новыя магчымасці для бізнэсу! Цяпер карпаратыўныя кліенты могуць скарыстацца сучасным рашэннем – паслугай «Воблачны офіс», якая спалучае ў сабе поўны набор офісных інструментаў, бяспечнае сховішча дадзеных і зручныя сродкі камунікацыі ў адзінай віртуальнай прасторы.

Асноўныя характарыстыкі паслугі

Аб'ём прадастаўленай дыскавай прасторы складае 100 ГБ. Тэхнічныя характарыстыкі віртуальнага сервера ўключаюць 2 ядры ЦПУ і 4 ГБ аператыўнай памяці. Колькасць уліковых запісаў у рамках адной паслугі не абмежавана.

Функцыянальныя магчымасці:

– стварэнне і адначасовае рэдагаванне офісных дакументаў Word, WPS, Excel, PowerPoint;

– падтрымка працы з архівамі RAR, ZIP, TGZ;

– сродкі камунікацыі: мэсанджар з падтрымкай аўдыё-, відэасувязі і чата;

– інструменты арганізацыі працы: планавальнік заданняў, каляндар, функцыянал заметак;

– паштовы кліент і падтрымка спісу кантактаў;

– функцыі бяспекі: двухфактарная аўтэнтыфікацыя;

– выгрузка і загрузка файлаў з абаненцкіх прылад;

– прэзентацыйная дошка з агульным доступам і каталог прыкладанняў для пашырэння функцыяналу;

– падключэнне да любой службы, якая падтрымлівае WebDAV, а таксама магчымасць самастойнага стварэння абанентам уліковых запісаў карыстальнікаў у рамках выдзеленай яму закрытай групы;

– уключэнне паўнатэкставага пошуку па дакументах і інш.

«Воблачны офіс» даступны ў якасці дадатковага сэрвісу да паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт (лінейкі «Бізнес-камплект» і актуальныя пакеты паслуг лінейкі «Бізнес-кейс»), а таксама як самастойная паслуга хостынгу для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Парадак падключэння

Падключыць «Воблачны офіс» у якасці дадатковай паслугі да доступу ў Інтэрнэт, у т.л. у складзе пакетаў паслуг, можна любым зручным спосабам:

– праз мабільны дадатак «Мой Белтэлекам»;

– у кабінеце карыстальніка на сайце https://my.beltelecom.by/login;

– у офісах продажаў РУП «Белтэлекам».

Кошт «Воблачнага офіса», падлучанага ў дадатак да асноўнай паслугі, складае 107,5 руб. у месяц без ПДВ, аплата ажыццяўляецца штодзень роўнымі долямі. Даступныя авансавы і крэдытны механізмы аплаты, аналагічныя асноўнай паслузе доступу ў Інтэрнэт.

Падключэнне паслугі ў якасці самастойнага хостынг-рашэння ажыццяўляецца выключна праз офісы продажаў кампаніі. У гэтым выпадку кошт без ПДВ таксама складае 107,5 руб. у месяц, а пры замове паслугі адразу на год прадастаўляецца зніжка 10%.

Пасля актывацыі паслугі абанент атрымлівае доступ да віртуальнага сервера з прадусталяваным праграмным забеспячэннем і індывідуальныя даныя для ўваходу ў сістэму кіравання.

Паслуга сумяшчальная з аперацыйнымі сістэмамі Windows, Android, MacOS і iOS.

Дадатковая інфармацыя – у офісах продажаў РУП «Белтэлекам» або па тэлефоне 123.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/suchasnae-rashenne-dlya-karparatyunykh-klientau-beltelekam-pradstaulyae-novuyu-paslugu