Сустрэча старшыні Мінгарвыканкама з калектывам РУП «Белтэлекам»: дыялог аб будучыні сталіцы

14 жніўня ў «Белтэлекаме» прайшла сустрэча Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзіміра Кухарава з калектывам прадпрыемства. У цэнтры ўвагі – актуальныя пытанні развіцця сталіцы і важная роля «Белтэлекама» ў фарміраванні сучаснага аблічча Мінска.

Адкрыты дыялог дазволіў абмеркаваць ключавыя тэмы, якія маюць стратэгічнае значэнне для развіцця і будучыні сталіцы, і прадэманстраваць той уклад, які ўносіць «Белтэлекам» у лічбавыя працэсы, якія фарміруюць камфортнае асяроддзе сучаснага Мінска.

Уладзімір Кухараў высока ацаніў дасягненні і ўклад «Белтэлекама» ў фарміраванне лічбавай інфраструктуры горада. «Белтэлекам» – гэта цэлая імпэрыя, якая працуе па ўсёй краіне. Мы плённа супрацоўнічаем з «Белтэлекамам» па многіх напрамках, вельмі важная наша сумесная работа па паляпшэнню жыцця грамадзян. Сёння з'яўляюцца новыя тэхналогіі, якія хутка ўкараняюцца, таму «Белтэлекам» павінен захоўваць свой тэмп працы», – падкрэсліў кіраўнік.

У якасці паспяховага прыкладу супрацоўніцтва быў адзначаны праект па аснашчэнні паслугамі відэакантролю навучальных устаноў сталіцы, пры гэтым Уладзімір Кухараў адзначыў, што ўжо абмяркоўваюцца планы і па ўкараненню іншых перспектыўных гарадскіх праектаў.

Размаўляючы з калектывам, старшыня Мінгарвыканкама падрабязна расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Мінска, закрануў тэмы гарадской транспартнай інфраструктуры і, у прыватнасці, будаўніцтва новай лініі метро, развіцця электратранспарту і зараднай інфраструктуры для электрамабіляў. У сталіцы таксама мадэрнізуюцца гарадскія транспартныя артэрыі: пашыраюцца магістралі, будуюцца развязкі, рэканструююцца масты і пуцеправоды.

Асаблівую ўвагу на сустрэчы ўдзялілі сферам адукацыі і аховы здароўя, жыллёвага будаўніцтва і капітальнага рамонту жылля, развіццю гарадоў-спадарожнікаў, а таксама экалогіі і добраўпарадкаванню сталіцы.

Супрацоўнікі кампаніі актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу: прагучалі пытанні аб гарадскім грамадскім транспарце, будаўніцтве арэнднага жылля, арганізацыі закрытых пляцовак для бытавых адходаў і іншыя.

Другая частка сустрэчы прайшла ў фармаце прэзентацыі ключавых праектаў «Белтэлекама». Генеральны дырэктар кампаніі Аляксей Івашкін прадставіў інавацыйныя рашэнні ў галіне лічбавай трансфармацыі і аўтаматызацыі працэсаў, накіраваных на комплекснае павышэнне эфектыўнасці гарадской інфраструктуры і якасці жыцця мінчан.

У прыватнасці, абмяркоўваліся магчымасці прымянення сучасных тэхналогій, у тым ліку з выкарыстаннем штучнага інтэлекту і машыннага зроку. На базе паслугі «Відэакантроль» з функцыяй відэааналітыкі РУП «Белтэлекам» можна рэалізаваць шэраг перспектыўных праектаў: напрыклад, шырокія магчымасці адкрываюцца для павышэння якасці аказання жыллёва-камунальных паслуг, выканання правілаў парковак. Аляксей Івашкін падкрэсліў, што «Белтэлекам» гатовы да інтэграцыі сваіх рашэнняў і адаптацыі іх функцыяналу пад канкрэтныя задачы. Функцыянал платформы «Відэакантроль» дазваляе распрацоўваць індывідуальныя сцэнары выкарыстання, адказваючы ўсім задачам сучаснага мегаполіса.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/sustrecha-starshyni-mingarvykankama-z-kalektyvam-rup-beltelekam-dyyalog-ab-buduchyni