У Гомельскім філіяле падвялі вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства "Лепшая каманда электрасувязі-2025"
У Гомельскім філіяле РУП "Белтэлекам" праходзіў конкурс прафесійнага майстэрства "Лепшая каманда электрасувязі-2025"!
На працягу двух дзён 10 удзельнікаў дэманстравалі сваё ўменне, майстэрства і волю да перамогі! У завяршэнні конкурсу намеснік дырэктара філіяла Алег Пракапюк адзначыў, што мэта конкурсу гэта і павышэнне прэстыжу прафесіі сувязіста, выяўленне лепшых спецыялістаў, садзейнічанне ў развіцці прафесійнага вопыту і адукацыі, а таксама агучыў вынікі конкурсу:
1 месца - каманда Рэчыцкага занальнага вузла электрасувязі;
2 месца - каманда Калінкавіцкага занальнага вузла электрасувязі;
3 месца - каманда Мазырскага занальнага вузла электрасувязі!
Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу!