СМІ пра НАС / 30 гадоў з «Белтэлекам»

Для "Белтэлекама" гэты год юбілейны, кампанія адзначыла свой 30-ы дзень нараджэння.
Увесь шлях з моманту ўтварэння і да сённяшняга дня разам з вядучым тэлекамунікацыйным аператарам краіны прайшоў электраманцёр лінейных збудаванняў сувязі і праваднога вяшчання Талачынскага ўчастка электрасувязі Геракл Губіеў.
За тры дзесяцігоддзі кампанія "Белтэлекам" прайшла шлях ад аналагавых тэхналогій да стварэння сучаснай лічбавай экасістэмы, заклаўшы трывалы падмурак для цыфравізацыі эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчых і бізнес-працэсаў, паляпшэння якасці жыцця людзей.
- Наш слоган "Твой аператар, твае магчымасці " пацвярджае, што мы становімся бліжэй да кожнага кліента і адкрываем новыя гарызонты магчымасцяў, заснаваныя на інавацыях і перадавых тэхналогіях.
Падрабязней у газеце "Наша Талачыншчына": https://natal.by/news/economy/30-let-s-beltelekom/


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/vitebsk/smi-pra-nas/30-gadou-z-beltelekam