Брэсцкі філіял прыняў удзел у святкаванні дня горада Маларыты

Маларыта, 20 верасня 2025 г. — у мінулыя выхадныя Маларыта адзначыла сваё галоўнае свята — Дзень горада. Яркай і запамінальнай падзеяй для жыхароў і гасцей стала святкаванне, у якім актыўны ўдзел прыняў Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам». Кампанія арганізавала для гараджан інтэрактыўную пляцоўку сайта Beltelecom.Shop, на якой былі прадстаўленылены разнастайныя варыянты бытавой тэхнікі, якая прадастаўляецца абанентам у растэрміноўку.
Супрацоўнікі "Белтэлекама" распавядалі гасцям пра сучасныя паслугі связі, адказвалі на пытанні, дэманстравалі тэхніку. Любы жадаючы змог даведацца пра перавагі высакахуткаснага Інтэрнэту, інтэрактыўнага тэлебачання, пазнаёміцца з асаблівасцямі і разнастайнасцю бытавой тэхнікі, якая робіць жыццё зручней.
Асаблівае захапленне ў самых юных жыхароў Маларыты выклікала спецыяльная акцыя-аквагрым. Таленавітыя аніматары з дапамогай бяспечных фарбаў наносьці на твары дзяцей яркія, маляўнічыя карцінкі. Дзіцячыя ўсмешкі і радасць украсили свята, стварыўшы асаблівы настрой.
Удзел у такім значным для горада мерапрыемстве дапамог «Белтэлекаму» не толькі ўмацаваць сувязь з абанентамі, але і ўнесці свой уклад у стварэнне па-сапраўднаму цёплай і сямейнай атмасферы.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/affiliates/brest/brescki-filiyal-prynyau-udzel-u-svyatkavanni-dnya-gorada-malaryty