Новы ўзровень камфорту: «Белтэлекам» запусціў паслугу «Відэадамафон»

«Белтэлекам» прадставіў новую паслугу «Відэадамафон», якая стала прыкладам эвалюцыі тэхналогій і трансфармацыі звыклых сэрвісаў. «Відэадамафон» прыйшоў на змену традыцыйнаму, вядомаму ўсім дамафону, прапанаваўшы карыстальнікам пашыраны функцыянал і новы ўзровень камфорту.

Аляксей Івашкін, генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам»:

– Запуск «Відэадамафона» – чарговы крок у развіцці нашай лічбавай экасістэмы. Гэта зручнае рашэнне, якое стане часткай інфраструктуры сучаснага дома і дапаможа падвысіць камфорт і бяспеку. Мы не проста пашыраем партфель паслуг, а ствараем адзінае, надзейнае і даступнае лічбавае асяроддзе для нашых абанентаў.

Кіраўнік кампаніі падкрэсліў, што падчас тэсціравання паслугі ў пілотных зонах спецыялісты атрымалі шмат пазітыўных водгукаў ад жыхароў шматкватэрных дамоў.

«Відэадамафон» уяўляе сабой сучасную сістэму кантролю доступу. Цяпер адкрыць дзверы пад'езда можна не толькі з дапамогай дамафоннай ці тэлефоннай трубкі, але і праз мабільнае прыкладанне. Пры гэтым не абавязкова знаходзіцца дома, наведвальніка можна бачыць на экране смартфона або планшэта і размаўляць з ім выдалена.

Функцыянал паслугі дазваляе праглядаць архіў – гісторыю выклікаў і відэазапісы наведванняў за апошнія сем дзён, ствараць коды з тэрмінам дзеяння да трох сутак і шмат іншага. Неабходную колькасць разавых пін-кодаў можна генераваць у мабільным дадатку без абмежаванняў.

Важна, што «Відэадамафон» можа быць інтэграваны з ужо наяўнай дамафоннай трубкай або стацыянарным тэлефонам. У такім разе атрымаць выклік ад наведвальніка і адкрыць дзверы можна з дапамогай раней усталяванай трубкі ці кнопак стацыянарнага апарата. Абаненты, у якіх не было дамафоннай сістэмы, ацэняць, што для карыстання паслугай не патрабуецца пракладаць правады ў кватэру, дастаткова ўсталяваць на смартфон мабільнае прыкладанне.

Паслуга прызначаная, у першую чаргу, для жыхароў шматкватэрных дамоў вышынёй 9 паверхаў і больш. Новыя кліенты могуць падключыць «Відэадамафон» як асноўную паслугу, а існуючыя – у дадатак да любой з базавых паслуг «Белтэлекама». Для карыстання сэрвісам неабходна ўстанавіць мабільны дадатак і прайсці аўтарызацыю па рэквізітах доступу. Адно падлучэнне (адзін камплект рэквізітаў) адчыняе адначасовы доступ да паслугі з пяці мабільных прылад.

Кошт складзе 5 рублёў у месяц, а для карыстальнікаў пакетаў паслуг «ЯСНА» ўсяго 2,5 рубля.

За падключэннем і падрабязнай кансультацыяй звяртайцеся ў офісы продажу або тэлефануйце па кругласутачным нумары 123.


Source URL: https://xn--90aiaazdbkr9a.xn--90ais/news/main/novy-uzroven-kamfortu-beltelekam-zapusciu-paslugu-videadamafon