Віцебская вобласць. Планавыя работы на сетцы размеркавання тэлевізійнага і гукавога вяшчання.
15.10.2025 з 09.15 до 16.15 на тэрыторыі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС Крупскі абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ праграм 1НКБР, Культура, Сталіца, Мінская хваля.
У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну, работа перадатчыкаў будзе адноўлена.
Даведкі па тэлефоне 123.
Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.